+375 17 365 46 96
info@fezminsk.by
ru | en | de | бел

Свабодная эканамiчная зона "Мiнск"

Свабодная эканамічная зона "Мінск" (СЭЗ "Мінск") - гэта частка тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з акрэсленымi межамі і спецыяльным прававым рэжымам, які ўстанаўлівае больш спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення вытворчай дзейнасці.

СЭЗ "Мінск" створана 2 сакавіка 1998 г. з мэтай прыцягнення айчынных і замежных інвестыцый, стварэння і развіцця вытворчасцей, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях, развіцця экспартнага патэнцыялу, актывізацыі знешнеэканамічных сувязяў, стымулявання эканамічнага развіцця рэгіёну.

Органам кіравання на тэрыторыі СЭЗ "Мінск" з'яўляецца дзяржаўная ўстанова "Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны "Мінск" (Адміністрацыя СЭЗ "Мінск"), якая працуе па прынцыпе «аднаго акна» і ажыццяўляе поўнае суправаджэнне інвестара ад моманту звароту да рэгістрацыі ў якасці рэзідэнта СЭЗ "Мінск".

Свабодная эканамічная зона "Мінск" размешчана на 23 зямельных участках на тэрыторыі горада Мінска і Мінскай вобласці.

Агульная плошча СЭЗ "Мінск" на сённяшні дзень складае 2791,4458 гектара.

Рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны "Мінск" можа быць беларускае і / або замежная юрыдычная асоба і / або індывідуальны прадпрымальнік, якія зарэгістраваны адміністрацыяй СЭЗ «Мінск» ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку з юрыдычным адрасам на тэрыторыі СЭЗ "Мінск".

Стаць рэзідэнтам СЭЗ "Мінск" вельмі проста. Для гэтага неабходна:

- Звярнуцца ў адміністрацыю з інвестыцыйнай прапановай;

- Атрымаць адабрэнне рэалізацыі праекта і ўзгадніць месцазнаходжанне вытворчасці на тэрыторыі СЭЗ "Мінск";

- Распрацаваць бізнэс-план інвестыцыйнага праекта з заяўленым аб'ёмам інвестыцый у суме, эквівалентнай не менш за 1 мільён еўра*;

- Падрыхтаваць і прадставіць у адміністрацыю неабходныя дакументы;

- Прайсці рэгістрацыю ў якасці рэзідэнта СЭЗ і заключыць з адміністрацыяй дагавор аб умовах дзейнасці ў СЭЗ "Мінск".

* Заяўлены аб'ём інвестыцый у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта можа складаць суму, эквівалентную не менш за 500 тыс. еўра, пры ўмове ажыццяўлення інвестыцый у гэтым аб'ёме на працягу 3 гадоў з дня заключэння дагавора аб умовах дзейнасці ў СЭЗ.

На сённяшнi дзень у свабоднай эканамічнай зоне "Мінск" ажыццяўляюць дзейнасць больш за 100 кампанiй з беларускімі і замежнымі інвестыцыямі.

Асноўныя галіны, у якіх ажыццяўляюць сваю дзейнасць прадпрыемства СЭЗ "Мінск", гэта машынабудаванне і металаапрацоўка, аўтамабілебудаванне, дрэваапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, электроніка, паліграфія і ўпакоўка і інш.



Графік прыёму грамадзян:   

 Пасада   Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку  Дзень прыёму  Гадзiна прыёма  Нумар кабiнета


Першы намеснiк кiраўнiка адмiнiстрацыi  Казленка Аксана Цiмафееўна  Аўторак   9.00 - 17.00  901
Намеснік кіраўніка
адміністрацыі па інвестыцыйнай
і прававой дзейнасці
 Фiлiповiч Пётр Мiкалаевiч   Панядзелак   9.00 - 17.00   908
Намеснік кіраўніка
адміністрацыі па
капітальнаму будаўніцтву і
тэрытарыяльнаму развіццю
  Аўгусцiновiч Аляксандр Станiслававiч   Чацвер   9.00 - 17.00   902


Месцазнаходжанне адміністрацыі СЭЗ "Мінск":

220002, вул. Крапоткіна, 44, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэл. / Факс: 375 17 365 46 96 (прыёмная)
e-mail: info@fezminsk.by
Рэжым працы:
Панядзелак - пятніца з 8:30 да 17:00
Абед з 13:00 да 13:30
Выхадныя дні: субота, нядзеля